Myvideo

Guest

Login

Дрозды - Беларуская Мова (рэпетыцыя)

Uploaded By: Myvideo
299 views
0
0 votes
0

Беларуская Мова - чарговы твор з праекту паэта Леаніда Пранчака і гурта Дразды БЕЛАРУСКАЯ МОВА Музыка: Віталь Карпанаў Верш: Леанід Пранчак Як ручаёк лясны У ранiшняй цішы, Звiнiць i ўдаль плыве, Як пошум спелай нiвы, Як зорны перазвон – Мелодыя душы, Маёй Айчыны спеў Высокi i праўдзiвы. Ты бабуліна казка, Ты матуліна ласка, Ты гаючая краска, Ты ад болю замова, Хлеб на чыстым абрусе, Храм, дзе Богу малюся, Ты душа Беларусі – Наша родная мова! Суродзічы, сябры, Мы тут гаспадары! У еднасцi людской, А не ў зацятай змове Давайце гаварыць, Давайце гаварыць На роднай, на сваёй, На беларускай мове. Ты бабуліна казка, Ты матуліна ласка, Ты гаючая краска, Ты ад болю замова. Хлеб на чыстым абрусе, Храм, дзе Богу малюся, Ты душа Беларусі Наша родная мова! Любоўю Беларусь Мы здолеем сагрэць. Радзімая зямля, Майго жыцця аснова, Не дай памерці нам, Не дай нам анямець! Мы будзем жыць датуль, Пакуль жывая мова.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later