Праблемы і перспектывы юрыдычнай адукацыі абмеркаваў са студэнтамі і выкладчыкамі Полацкага дзяржуніверсітэта старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала. Ён наведаў новы вучэбны комплекс юрфака і высока ацаніў яго тэхнічнае аснашчэнне і навацыі ў адукацыі. У эксклюзіўным інтэрв'ю нашай здымачнай групе галоўны суддзя краіны расказаў пра будучае скарачэнне не толькі набору на юрыдычныя спецыяльнасці, а і юрыдычных факультэтаў у цэлым дзеля павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing