Myvideo

Guest

Login

Анна Шаркунова - Знакі

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака… з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве. З таго часу прайшло шмат падзей… але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэтую мелодыю ўнутры, спявала яе…. і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню. Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў… Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі - у невядомасць…. Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць… або ўжо страціла назаўжды… Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем ў іх сэрцы часцінку Беларусі… .Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому. Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра. Lyrics: Максiм Знак Music: Анна Шаркунова Знакi Колькі незнаемых І неверагодных Сёлета ўбачыў упершыню… Новых маіх родных Некалькі мільёнаў… Сёлета я знайшоў сваю сям’ю… Станавіся побач і спявай, каб пачуў Неверагодны край. Позіркам сустрэцца І адчуць як сэрца Абдымае сонечны прамень. Проста быць сабою, Проста жыць с любоўю, Проста быць, і ведаць: Будзе дзень! Вялікая падзяка усім, хто быў побач і дапамагаў у стварэнні гэтай песні і кліпа: асабліва Вове Кубышкіну за іскрыстыя ідэі і падтрымку. Дзякуй рэжысерскай группе @ за наша відэа. Дзякуй Ваню Падрэзу, Тані Курбат, Галіне Казіміроўскай і дзеткам з дзіцячага хору Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве, што прынялі ўдзел у запісу песні. Дзякуй усім музыкантам за дапамогу ў ажыцяўленні гэтай гісторыі. Шчыры дзякуй усiм бацькам, якія даслалі відэа сваіх дзетак з розных куткоў Света. Шчыры дзякуй усім за ўвагу і вашы рэпосты🕊🤍 Асобна выказваю падзяку за вашыя Праменьчыкi святла: @nataliyabibikova @eugene_bulka @konofalskaya_Alexandra @Vera_karetnikova @ahpashart @lexapavlova @important2thinkimportant2think @ @balykodiana @sapic87 @Natasha_zikova_official @maxfiestaspain @gagarin_emp

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later