24-га лістапада ў клубе ''TNT'' адбудзецца прэзентацыя альбома гурта Recha. ''Перайначыць'' - так называецца наша студыйная праца. Да класічнага складу Recha падчас канцэрта далучыцца спявачка ''Рэспубліка Паліна'', якая таксама прымала ўдзел у запісе альбома. Кружэлка ''Перайначыць'' атрымалася мяккай, лагоднай, лірычна-карчомнай. Але сам канцэрт плануецца заліхвацка-танцавальным. Кошт квіткоў 80 000 Клуб TNT, Рэвалюцыйная, 9. 19:00 375 29 655-55-55
Hide player controls
Hide resume playing