Першыя здымкі “Ляпіса Трубяцкога“ для БТ, 1991 (?) г. Цытата зь інтэрвію Сяргея Міхалка для часопісу Esquire: «Першы выступ „Ляпісаў“ па ТВ я глядзеў у 37-м аддзяленьні псыхушкі, куды трапіў пасьля перадазіроўкі „джэфам“, самапальным наркотыкам з салутану. Побач сядзелі нейкія грузіны, аўтарытэт з Фаніпалю, галоўны доктар, санітары, дзяжурны мент і яшчэ некалькі сыстэмных „вінтавых“. Усе былі ў аднадушным захапленьні. Упершыню побач зь імі быў сапраўдны „х*й з тэлевізара“, як выказаўся бандыт з Слуцку. Я стаў зоркай аддзяленьня і нядрэнна правёў два тыдні ў закрытай напаўтурэмнай установе».
Hide player controls
Hide resume playing