Больш за палову зарэгістраваных у Беларусі аўтамабіляў ездзяць без пройдзенага тэхагляду. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара УП “Белтэхагляд“ Уладзімір Півульскі у перадачы “Галоўны эфір“ на тэлеканале “Беларусь 1“. Па яго словах, амаль з трох мільёнаў аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, да тэхагляду не даехала і палова. Прычына ў нежаданні аўтаўладальнікаў аплачваць дарожны падатак, які значна перавышае штраф за адсутнасць тэхагляду. Па словах Півульскага, асноўная прычына, па якой аўтааматары не праходзяць тэхагляд з першага разу, — няспраўнасць тармазных сістэм. Дык ці патрэбны нам такі тэхагляд, у якім стане знаходзяцца аўтамабілі, якія ездзяць па Беларусі, наколькі здольны тэхагляд выявіць нейкія іншыя праблемы з аўтамабілем, апроч тармазной сістэмы? Дасылайце свае меркаванні ды развагі на тэму, а таксама пішыце пытанні нашым гасцям — дырэктару СТА “Аўтаарэх“ Іллю Арэхаву ды блогеру, айцішніку Багдану Караўцу.
Hide player controls
Hide resume playing