Грамадзяне падышлі пад дом Лідзіі “ярусская“ Ярмошынай. Скандавалі “Баба Ліда, мы на чай!“ і іншае. Пазней пакінулі каля агароджы яе дома плакаты і сімвалічныя падарункі. Калі грамадзяне адыходзілі, з другога канца вуліцы прыехалі два бусы і зрабілі чатыры стрэлы ў кірунку дэманстрантаў. Яны сталі адбягаць. Паказальна, што іншыя жыхары Драздоў адкрылі вароты сваіх двароў, каб дэманстранты маглі схавацца.
Hide player controls
Hide resume playing