Зпасярод амаль тысячы апатаных на ютуб-канале Ксёндз Барок, 64 адсоткі адказала, што яны самыя або чальцы іх сем’яў пацярпелі ад беззаконных дзеянняў праваахоўчых органаў Лукашэнкі. Напэўна ў Беларусі, у кантэксце 40 тыс ахвяраў рэжыму (у тым 33 тысячы за 2020г.), што падвергаліся арыштам і пацярпелі з жніўня мінулага года па палітычнаматываваных адміністратыўных працэсах, і заведзеных з той жа нагоды, больш за 5 тыс. крымінальных справаў, па якім ужо каля тысячы чалавек ёсць асуджаных - гэта нічога дзіўнага. Да гэтых лічбаў можна прыгадаць змест маніторынгу Хрысціянскай візіі пра пераслед у Беларусі на падставе рэлігійнай прыналежнасці. Маніторынг увесь час абнаўляецца і нібы барометр сігналізуе аб безупынным падвышэні градуса напружанасці паміж вернікамі і рэжымам. У сітуацыі, калі бачым бясконцыя беззаконныя дзеянні беларускай сыстэмы правасуддзя і не ведаем аніводнага прыкладу, каб да адказнасці былі прыцягнутыя прынамсі сілавікі-забойцы 16 смяротных ахвяраў і сілавікі-каты тысячаў мірных грамадзянаў
Hide player controls
Hide resume playing