Чарнобыль 2023 — гісторыя, якая не павінна паўтарыцца зноў! Ізноў на беларускай зямлі, рукамі тырана і агрэсара Лукашэнкі, пад назвай «Саюзная дзяржава» аднаўляецца тая імперыя, якая прынесла нам Чарнобыльскую катастрофу. Якая сёння хоча паўтарыць яе, намаляваўшы на нашай краіне ядзерную мішэнь. Гэтая імперыя спрабуе аднавіцца ў пажары вайны супраць Украіны, у якую рукамі Лукашэнкі ўцягнутая акупаванная Беларусь. І пажар гэтай вайны у любы момант можа перакінуцца на нашую Радзіму. Дый ня проста пажар — а пажар ядзерны. Бо менавіта такія рызыкі стварае для Беларусі размяшчэнне расійскай ядзернай зброі, аб якой увесь час сваёй тыраніі марыў крамлёўскі «губернатар» Лукашэнка. Гісторыя паўтараецца на нашых вачах. Але ж ці згодныя мы быць проста назіральнікамі, выдатна памятаючы наступствы Чарнобылю, выдатна памятаючы тую катастрофу? Няўжо Беларусь дрэнна вывучыла ядзерны ўрок Чарнобылю? Дык хіба мы хочам зноў яго паўтарыць? У 1989 годзе ў Беларусі прайшоў першы Чарнобыльск
Hide player controls
Hide resume playing