Дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь рэдактара і стваральніка тэлеграм-каналаў NEXTA Рамана Пратасевіча і Сцяпана Пуцілы накіраваў у Польшчу Следчы камітэт праз Генпракуратуру. У СК перакананыя, што “пакарання пазбегнуць не атрымаецца, дзе б ні хаваліся і куды б ні ўцяклі правапарушальнікі”. Ці пачаў Раман Пратасевіч рыхтавацца да хуткай экстрадыцыі на радзіму? Ці не плануе сам вярнуцца ў Беларусь і панесці “заслужанае пакаранне”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA Раман Пратасевіч.
Hide player controls
Hide resume playing