«Мы павінны выканаць свой гістарычны абавязак» Публікуем тэзісы выступлення Паўла Латушкі на мерапрыемстве ў Музеі Вольнай Беларусі, прысвечанаму Дню Волі, а таксама рэпартаж з гэтай падзеі. Урачыстае мерапрыемства адбылося 21 сакавіка 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. З відэазваротамі выступілі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі канцылярыі прэзідэнта Польшчы, Сейма і Сената Польшчы, Міністэрства замежных спраў Польшчы, у тым ліку дырэктары дагаворна-прававога і консульскага дэпартаментаў, прадстаўнікі Міністэрстваў культуры, унутраных спраў, юстыцыі, спорта, а таксама паслы Аўстрыі, Бельгіі, Іспаніі, Люксембурга, Харватыі, Латвіі, Літвы, Францыі, Румыніі, Балгарыі, Італіі, Эстоніі, Нарвегіі, Ірландыі, Малдовы і дыпламаты іншых краін, прадстаўнік урада Фландрыі. У вітальным слове віцэ-маршалка Сейма Польшчы Пятра Згажэльс
Hide player controls
Hide resume playing