Myvideo

Guest

Login

Толькі тату не гавары: Улада Сянькова пра падлеткавую драму ІІ

Uploaded By: Myvideo
1,997 views
0
0 votes
0

4 лістапада ў межах кінафестывалю “Лістапад” адбылася беларуская прэм’ера падлеткавай драмы рэжысёркі Улады Сяньковай “ІІ” (Два). Спачатку Улада мусіла зрабіць сацыяльны ролік для ЮНЕСКА, але потым з падтрымкай Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт-Карпарэйшн” ролік ператварыўся ў паўнаметражны фільм, які быў зняты, дарэчы, усяго за шэсць дзён і за зусім невялікія грошы. У цэнтры гісторыі – трое старшакласнікаў, якія вучацца ў звычайнай беларускай школе. Насця і яе сябра Саша ходзяць да рэпетытара і вучаць польскую мову. Крысціну больш цікавіць новы хлопец. Яны ходзяць у кіно і на дыскатэку, спрабуюць гарэлку і секс, слухаюць рэп Бакея. Але аднойчы іх звыклы свет сутыкаецца з жорсткай рэальнасцю. 12 снежня стужка выходзіць у шырокі пракат. Пра тое, чаму такі фільм быў неабходны Беларусі, пра што ён і чаму вучыць, у 15:05 гутарым у жывым эфіры Еўрарадыё з рэжысёркай стужкі Уладай Сяньковай.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later