21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Адмысловыя імпрэзы пройдуць у гэты дзень і ў Беларусі. У Мінску Дзень роднай мовы адзначаць вялікай музычна-літаратурнай імпрэзай у кафэ “Грай”. Каб паўдзельнічаць у гэтым святкаванні з Магілёва прыехаў гурт Akute. Якое месца беларуская мова займае ў жыцці музыкантаў гурта Akute па-за сцэнай? Чаму для іх важна, на якой мове спяваць? Ці сталі беларускамоўныя Akute прыкладам для сваіх прыхільнікаў? Чым будзе адметны новы альбом гурта, першы трэк з якога яны апублікавалі ў сацсетках 20 лютага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць музыканты гурта Akute.
Hide player controls
Hide resume playing