🔶 Анджэя Пачобута падазраюць у распальваньні варожасьці / Почебута подозревают в разжигании вражды Раніцай 25 сакавіка пачаўся ператрус дома ў горадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Ягоная жонка Аксана Пачобут пасьпела толькі напісаць: «Дома міліцыя ў балаклавах. Тэлефанаваць не даюць». Як расказала Аксана Пачобут пазьней, ранкам да іх прыйшлі каля васьмі сілавікоў у масках і балаклавах. Гэта было каля . Яны самі зайшлі ў кватэру ўсьлед за сынам, які выйшаў у школу. Ператрус скончыўся каля , забралі тэхніку: 2 ноўтбукі, жорсткі дыск, 7 мабільных тэлефонаў працоўных і непрацоўных, флэшкі, працоўныя бэджы з канфэрэнцый, літаратуру на польскай мове, дакумэнты, асабліва на польскай мове, дамову на Карту паляка старэйшай дачкі, польскую ўзнагароду. #25сакавіка #пачобут #беларусь
Hide player controls
Hide resume playing