У «Арт Сядзібы» ёсць падмурак — гэта маладыя, актыўныя і адукаваныя беларусы. Ёсць дах — гэта мары і памкненні гэтых беларусаў. Але ў «Арт Сядзібы» няма ўласных сценаў — тыя, што былі, ужо пяты раз разбураюць! Каб аб'яднаць падмурак і дах «Арт Сядзібы», трэба пабудаваць муры, для якіх патрэбныя 40 тысяч цаглінак. Давайце разам збярэм гэтыя цаглінкі ды аб'яднаем дах і падмурак «Арт Сядзібы» моцнымі сценамі, у якіх будзе жыць і развівацца беларуская культура, мова і мастацтва:
Hide player controls
Hide resume playing