“Змей быў хітрэйшы за ўсіх звяроў палявых, якіх стварыў Гасподзь...“ - гэтыя радкі Бібліі ілюструюць не біялагічную іерархію, а базавыя архетыпы свядомасці, і за праявамі звяроў ды жывёлаў хаваюцца катэгорыі мыслення, уяўленні чалавека аб светабудове ды мадэлях паводзінаў у соцыуме, у адносінах да “жывой“ і “мёртвай“ прыроды. Цягам сустрэчы мы пастараліся разабрацца з вобразамі цмока ды змея (вужа), зразумець што добрага, а што адмоўнага нясуць яны чалавеку. Лектар прывёў багата прыкладаў з народнай культуры і Бібліі. І багата ў чым гэтыя крыніцы супадаюць у сваёй сутнасці. 👨🎓 Лектар: Андрэй Скідан, магістра багаслоўя, старэйшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.
Hide player controls
Hide resume playing