Хто гэтыя людзі, якія збіраюцца пад бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчах гарадоў свету? Мы пагаварылі з дваццаццю беларусамі, якія ў розны час і з розных абставінаў пакінулі радзіму, але засталіся з ёй у думках і ў сэрцы. Так атрымаўся фільм “7 шляхоў“. Здымка праходзіла ў 2021 годзе ў Варшаве, Берліне і Кіеве. Іронія лёсу ў тым, што за час стварэння фільма ўлады Беларусі закрылі мінскі карпункт Еўрарадыё і мы самі апынуліся ў статусе мігрантаў. Сярод нашых суразмоўцаў людзі рознага ўзросту і прафесій. Ёсць і мігранты са стажам — і тыя, хто выехаў пасля выбараў 2020-га. Што імі рухае цяпер? Пра якую Беларусь яны мараць? Ці плануюць вяртацца? Як рэагуюць на БЧБ-актыўнасць грамадзяне гарадоў, якія “прымаюць“? Адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў фільме “7 шляхоў“. Прэм’ера — 29 кастрычніка а 20-й гадзіне на ютуб-канале Еўрарадыё: Праект фінансуецца Фондам польска-нямецкага супрацоўніцтва са сродкаў Міністэрства замежных спраў Германіі.
Hide player controls
Hide resume playing