Фільм створаны да 100-дзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Створаны на аснове праекта “100 дзён з Купалаўскім“, які выходзіў на тэлеканале Беларусь 3 Белтелерадыёкампаніі ўвесь тэатральны сезон. Пачынаючы з верасня, я, Наталля БІбікава, аўтар і рэжыссёр праекта, са сваёй здымачнай групай кожны месяц выпускалі ў эфір 26-ці хвілінную праграмму пра тэатральныя будні купалаўцаў. Усяго атрымалася 10 выпускаў, у жніўні павінен быў выйсці 11-ты, і ў верасні канчатковы агульны фільм з кадрамі святкавання стагоддзя 14 верасня. Але ў нашай краіне адбыліся страшныя падзеі, пры якіх былі немагчымыя ні свята, ні далейшае суіснаванне на сваім працоўным месцы як купалаўцаў, так і маёй каманды. Мы ўсе звольніліся, бо не маглі падтрымліваць рэжым беззаконня. 9 жніўня ў нашай краіне адбыліся выбары прэзідэнта, 9 жніўня ў нашай краіне пачалося адкрытае насілле ўлады над сваім народам. 14 верасня - дзень стагоддзя сімвала беларускай культуры, Купалаўскага тэатра, атрымаўся 37-ым з таго дня. #
Hide player controls
Hide resume playing