Myvideo

Guest

Login

Лепшы участковы інспектар міліцыі служыць у Наваполацку ()

Uploaded By: Myvideo
3 views
0
0 votes
0

На рэспубліканскім аглядзе-конкурс прафесійнага майстэрства Віцебшчыну прадставяць участковыя інспектары міліцыі з Наваполацка, Талачынскага і Браслаўскага раёнаў. Яны сталі пераможцамі абласных спаборніцтваў, якія завяршыліся напярэдадні. Конкурс уключаў ў сябе праверку тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў. Здача фізічных нарматываў, агнявой і медыцынскай падрыхтоўкі, веданне крыміналістычнай тэхнікі і нарматыўна-прававых актаў. Усё тое, з чым сапраўдны ўчастковы сутыкаецца ў сваёй штодзённай службе. Участковым інспектарам Віцебскай вобласці каторы год няма роўных на рэспубліканскім конкурсе. Так, Сяргей Ціханаў з Віцебскага РАУС два гады запар станавіўся лепшым участковым Беларусі. Цяпер сваё прафесійнае майстэрства прадэманструюць яго не менш амбіцыйныя калегі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later