Гэта была вайна за перадзел ужо падзеленага свету паміж нямецка-аўстрыйскім блокам дзяржаваў і Антантаю. У жніўні 1915 года на тэрыторыі Беларусі расейскае камандаванне стварыла Заходні фронт са штабам у Менску. Беларусь ператварылася ў прыфрантавую паласу – і вайна пракацілася па яе землях. Першая сусветная прынесла беларускаму народу велізарныя людскія страты: загінулі 1,2 млн асобаў, сотні тысяч беларусаў не змаглі вярнуцца з прымусовай эвакуацыі – засталіся параскіданымі па неабсяжных абшарах Расеі.
Hide player controls
Hide resume playing