Сёння ў цэнтры нашай увагі ўкраінскі civic tech. Украіна ў гэтым плане далёка наперадзе Беларусі. Будзем абмяркоўваць калабарацыі стартапаў і дзяржаўнага сектара, ступень дыджыталізацыі бізнесаў і дзяржавы, рэформу адкрытых даных. На сувязі з Еўрарадыё Кацярына Барысенка, кіраўніца R&D-дэпартамента ўкраінскай тэхналагічнай НДА SocialBoost, а таксама экспертка ў сферы партысіпацыі: ведае ўсё ці амаль усё пра найлепшыя практыкі ўдзелу грамадзян у прыняцці палітычных і эканамічных рашэнняў.
Hide player controls
Hide resume playing