Чаму тэме Саюзнай дзяржавы і месца ў ёй Беларусі палітыкі апошнім часам пачалі аддаваць такую вялікую ўвагу? Ці могуць выгады ад паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы перавысіць небяспеку ад такой інтэграцыі? Ці ёсць яна на самай справе — тая небяспека? Ці варта палітыкам тэму Саюзнай дзяржавы ўключаць у свае перадвыбарчыя праграмы? Калі не Саюзная дзяржава, то што? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і намеснік старшыні, сябра Прэзідыума Цэнтральнага камітэта партыі “Справядлівы свет” Валерый Ухналёў.
Hide player controls
Hide resume playing