Казку пра дапытлівага вожыка чытаюць Аляксандр і Арына Скрабоўскія. Аляксандр працуе сапраўдным чараўніком, бо ў фондзе «Добра», якім ён кіруе, спрабуюць ператварыць казкі ў жыццё. Каб у кожнага добрага чалавека быў шанец зрабіць тое, пра што ён марыць і ў што верыць. Промні дабрыні праекта «100 казак» з кожным днём распаўсюджваюцца ўсё шырэй. Дзякуй, што далучаецеся Нагадваем, што ўсе відэа ад нашых герояў ператворацца ў беларускія кніжкі, якія мы потым перададзім выхаванцам дзіцячых дамоў. Далучайцеся
Hide player controls
Hide resume playing