28 студзеня Еўрарадыё і краўд-платформа MolaMola запускаюць новую праграму — MolaTalk. Мы будзем распавядаць пра людзей, якія хочуць змяніць свет да лепшага — і шукаюць сродкі і аднадумцаў праз краўдфандынг. Сёння ў нас пілотны выпуск, а ў ім Анастасія Шайбак з ініцыятывы “Бананавы фургон“. Гэта сацыяльны сервіс, які збірае непатрэбныя рэчы гараджан і перадае іх тым, каму яны патрэбныя. Каманда збірае грошы на сапраўдны фургон: трэба 6569 рублёў, а сабрана пакуль менш за 10%. Дапаможам разам?
Hide player controls
Hide resume playing