Жонка палітвязьня Дар’я Лосік зьвярнулася да Лукашэнкі, каб той адказаў ёй, чаму яе муж дзевяць месяцаў знаходзіцца ў турме. Сёньня Ігару Лосіку, кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачаньне. Пасьля гэтага на вачах у сьледчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясьціў на знак пратэсту сухую галадоўку
Hide player controls
Hide resume playing