Вершы (стихи) любимых поэтов Беларуси! Спадчына. Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, I лесу шэлест верасны, I ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; I тое нуднае ягнят Бляяньне-зоў на пасьбішчы, I крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. I ў белы дзень, і ў чорну ноч Я ўсьцяж раблю агледзіны, Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч, Ці трутнем ён ня зьедзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны сьветач-полымя, Што сярод цемры і глушы Мне сьвеціць між вандоламі. Жыве зь ім дум маіх сям’я I сьніць зь ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго старонкай РОДНАЮ! Я. Купала
Hide player controls
Hide resume playing