Наш канал в социальных сетях: Даўным-даўно, у 10 стагоддзі, у сям’і полацкага князя Рагвалода нарадзілася дачка. Назвалі дзяўчынку Рагнедай. Калі князёўне споўнілася чатырнаццаць гадоў, пасваталіся да яе два браты. Гэта былі вялікі кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір. Браты паміж сабой не сябравалі. Наспявала вайна. Браты разлічвалі, што полацкі князь дапаможа войскам таму з іх, хто стане мужам яго дачкі. Рагнедзе спадабаўся Яраполк, а Уладзіміру яна са згоды бацькі адмовіла. Сваты раз’ехаліся: адны з радаснай весткай у Кіеў, другія — з сумнай весткай у Ноўгарад. Рагнеда чакала лета, калі да яе, па звычаях таго часу, павінен быў прыехаць жаніх. Ды лёс вырашыў іначай. Уладзімір сабраў вялікае войска і, як толькі сышоў снег, нечакана напаў на Полацк. Бацькі і браты Рагнеды былі забіты, а яе Уладзімір сілай прымусіў стаць сваёй жонкай. Пасля гэтага Уладзімір з войскам рушыў на Кіеў. Вераломна забіў Яраполка і стаў вялікім кіеўскім князем. Паводле старадаўняга зв
Hide player controls
Hide resume playing