Беларусы з розных гарадоў і краін у чарговы раз сабраліся разам у анлайне, каб праспяваць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». У запісе песні паўдзельнічаў вядомы оперны барытон Ілля Сільчукоў, зайгралі на гуслях і праспявалі Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Concordia Галіна Казіміроўская. Праект «Спяваем Годна» мы робім сумесна з Сержуком Доўгушавым і Яўгенам Цярэнцьевым. Іншыя словы — лішнія! Проста глядзіце! У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны, для гэтага трэба далучыцца да тэлеграм-канала і чата «Годна»: Там Сяржук Доўгушаў будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў праекце адказны за вытворчасць відэа і гуку, было прасцей усё гэта зводзіць у адзін ролік. Ранейшыя выпускі: Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»: Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевіч
Hide player controls
Hide resume playing