Лекцыя 3. Дурная справа няхітрая: Аблудныя арыенціры стыхійнага пурызму, адна мова з двума тэрмінамі Мова, суіснуючы з іншымі мовамі, акрэслівае г. зв. Гумбальтавы кругі, інакш кажучы, абірае такія сродкі, якія адрозніваюць яе ад мовы суседзяў, асабліва тады, калі ёсць пагроза асіміляцыі. Але адштурхоўванне ад мовы-агрэсара даволі часта прыводзіць да адваротнага эфекту: разбурае ўласныя коды, стварае самыя розныя «бастарды», грубыя і прымітыўныя калькі ды ірацыянальныя дэрываты. Часцей за ўсё гэта адбываецца праз няведанне ўласнай лексікі, сінтаксісу, словаўтварэння. І чым больш забываюцца ўласныя моўныя сродкі, тым большая прадукцыйнасць стыхійнага, дзікага пурызму, які аксіялогію мовы зводзіць да абсурду. Апошняя стадыя гэтага асіміляцыйнага працэсу – «адна мова з двума тэрмінамі», калі адна мова ператвараецца ў фантасмагарычны цень іншай мовы. Таму важна загадзя выяўляць і запабягаць тыя «вірусы» і «метастазы». ---- Беларускі Калегіюм Навіны ў Telegram
Hide player controls
Hide resume playing