Днямі dream-band “Агатка“ прадставіў новы альбом “Капялюш“ на вершы Андрэя Хадановіча. Яго аўтаркі — мама Аляксандра Грахоўская (ўдзельніца BY CRY і “Госціцы“) і яе васьмігадовая дачка Агата. Гэты “хатні“ праект стварае песні для дзяцей. І цяпер беларускія дзеткі маюць магчымасць паслухаць і вывучыць восем класных сучасных песень. У 14:00 музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі“ Аляксандра і Агата прадставяць нажыва некалькі песень з альбома. Далучайцеся!
Hide player controls
Hide resume playing