Слуцкiя Ткачыхi (Максiм Багдановiч) Ад родных нiу, ад роднай хаты У панскi двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыушыся, рука Замiж пярсiдзкага вузора Цьвяток радзiмы васiлька. I цягам доугiя часiны, Дзявочыя забыушы сны, Свае шырокiя тканiны На лад пярсiдзкi ткуць яны. Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыушыся, рука Замiж пярсiдзкага вузора Цьвяток радзiмы васiлька.
Hide player controls
Hide resume playing