Некалькі цікавых і звязаных з Вялікднём фактаў пра кіраўніка НАУ. – Павел Латушка не слухаўся дырэктара школы і святкаваў Вялікдзень. – Вёскі Заямная і Волма Смалявіцкага раёна з'яўляюцца малой радзімай сям’і Латушкаў. – У сям’і Латушкаў былі святары. – Латушка Валянціна Васільеўна пякла пірагі ў пячы. – Беларускі палітык, будучы хлопчыкам, хадзіў пешшу 3.5 км. ад бабулі да бабулі па снезе. Можа вам здаецца, што вакол вас шмат чагосьці дрэннага. Думаеце, што ўсё «змерзла», стала снегам і нічога ўжо не зменіцца. Але хачу сказаць вам, што аталіны напэўна будуць. Яны прыйдуць. Гэтая вясна, якая прыходзіць, яна дае нам надзею. І я ўпэўнены, што «снег» сыдзе і ў нас будзе толькі святло, толькі дабро, якое пераможа цемру. І нашая Беларусь будзе вольнай. Са святам Вялікдня! #беларусь #латушка #вялікдзень Павел Латушка пра Вялікдзень у сям’і Латушкаў
Hide player controls
Hide resume playing