Гэтае відэа, знятае на мабільны тэлефон, перадаў «Нашай ніве» жыхар Валожына. Старшыня Валожынскага райвыканкама Уладзімір Навумовіч дзякуе «Песнярам» пасля канцэрту ажно на трох мовах! Дзівосы: мэр то кажа чыста па-беларуску, без аніякага акцэнту, то пераходзіць на мову Пушкіна, а то збіваецца на звыклую трасяначку. Такое ўражанне, што ён ніяк не можа вырашыць, якую ж мову яму абраць. Ці, можа, спадар Навумовіч вырашыў паказаць сапраўдны прыклад моўнай талеранцыі?
Hide player controls
Hide resume playing