Калі на Плошчы Незалежнасці скончылася стыхійная акцыя пад бел-чырвона-белымі сцягамі, раптоўна з'явіліся два супрацоўнікі міліцыі ва ўніформе і… выявілі арганізатара. Гэта сур'ёзная роля легла на плечы 17-гадовага мінчука Ягора Скрабнеўскага. Хлопец, трэба сказаць, выдзяляўся з натоўпу вялікім бел-чырвона-белым сцягам. На яго склалі адміністратыўны пратакол па артыкуле…“Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў”.
Hide player controls
Hide resume playing