Кожныя дзесяць секунд у свеце памірае заўзяты курэц. У цэлым жа колькасць смерцяў ад хвароб, выкліканых курэннем, складае каля 5 мільёнаў у год. І штогод у трэці чацвер лістапада ў большасці краін свету адзначаецца міжнародны дзень адмовы ад курэння. Наша тэлекампанія вырашыла даведацца, ці кураць шклаўчане, ці мяшаюць ім тыя, хто курыць побач і які стымул адмовы ад гэтай звычкі яны лічаць самым лепшым, і правяла апытанне на вуліцах горада.
Hide player controls
Hide resume playing