Акцёры народнага драматычнага тэатра Астрынскага дома культуры і тэатральнай творчасці прадставілі ўрывак з бытавой камедыі К. Каганца “Модны шляхцюк“. П'еса неаднаразова ставілася на падмостках беларускіх тэатраў. Карусь Каганец з далёкага 19 стагоддзя даў магчымасць яшчэ раз пасмяяцца з пэўных жыццёвых сітуацый. Нашы акцёры выдатна змаглі адчуць характары сваіх герояў і вельмі прафесійна перадалі атмасферу той эпохі, калі ў краіне паўстала праблема сапраўднага шляхецтва. У сваёй п’есе К.Каганец хацеў паказаць маральна-этычныя недахопы шляхты: п’янства, разбэшчанасць, амаральнасць – і разам з тым падкрэсліць традыцыі простага селяніна, яго багаты ўнутраны свет. Акцёры здолелі перадаць дэталі і тонкасці твора, дзякуючы чаму пастаноўка выглядала вельмі праўдзіва. Словы падзякі хочацца выказаць рэжысёру – пастаноўшчыку спектакля А. Чучва.
Hide player controls
Hide resume playing