У гэтым відэа – пераказ 7–14 апавяданняў со зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Кніга была напісана на польскай мове ў XIX стагоддзі і адрасавана адукаваным землякам, якія ўжо забыліся родную мову. Праз вобразы-сімвалы аўтар выказвае асноўную думку: Беларусь – край са сваёй гісторыяй, а беларусы – асобны народ, які можа і павінен жыць паводле традыцый і законаў сваіх продкаў. Змест відэа: 00:00 – Уступ 00:12 – Новая інфармацыя пра пана Завальню 00:59 – Апавяданне сёмае. Вогненныя духі 04:19 – Прыгатаванні да куцці 04:57 – Апавяданне восьмае. Белая сарока 10:01 – Апавяданне дзявятае. Пакутны дух 12:27 – Апавяданне дзясятае. Валасы, якія крычаць на галаве 15:40 – Апавяданне адзінаццатае. Жабер-трава 17:40 – У доме пана Завальні святкуюць Новы год 18:19 – Апавяданне дванаццатае. Стагадовы стары і чорны госць 21:27 – Апавяданне трынаццатае. Чараўнік ад прыроды і кот Варгін 24:54 – Апавяданне чатырнаццатае. Дзіўны кій 28:03 – Некалькі фактаў пра кнігу
Hide player controls
Hide resume playing