Для адных музыкаў пандэмія каранавіруса — катастрофа: адмяніліся канцэрты, накрыліся выступы на карпаратывах, бары стаяць напаўпустыя. Для іншых вымушанае сацыяльнае дыстанцыяванне стала нагодай засесці ў студыю і давесці да ладу свае запісы. Так фолк-метал гурт “Дрыгва“ ў самым канцы красавіка выдаў альбом “Вайдэлот“. Сёння а 12-й распытаем пра яго музыкаў Віталя Ляўчука і Віталя Беразоўскага.
Hide player controls
Hide resume playing