[club22639447|ПЛОШЧА], Выбары паводле Ярмошынай 15 лістапада – найбольш імаверны дзень наступных выбараў у Беларусі. Пра гэта заявіла Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю часопісу Адміністрацыі прэзідэнта «Беларуская думка». Паводле старшыні ЦВК, празрыстыя скрыні на выбарах – пытанне не прынцыповае, як і прызнанне выбараў Захадам. Што хаваецца за гэтымі заявамі? Яшчэ падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі Уладзімір Някляеў прапанаваў купіць празрыстыя скрыні для выбарчых участкаў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, аднак, кандыдату на прэзідэнта адмовіла. А цяпер заявіла, што яны дзяржаве наагул не патрэбныя.
Hide player controls
Hide resume playing