Працягваю шэраг відэа “Беларус за мяжой“. На гэты раз я апынуўся ўва Украіне, прычым упершыню. Пакажу й распавяду пра Кіеў вачамі беларускага хлопца. Прыемнага прагляду!) Хачу нагадаць, што 3 жніўня быў забіты Віталь Шышоў - адзін з кіраўнікоў беларускага дому ў Кіеве. Вечная памяць герою! Дадатковыя здымкі з Кіева вы зможаце пабачыць у маёй тэлезе: Тайм-коды: 00:00 - пачатак 00:10 - кот Кіпцік 00:20 - я ўцек ад палітычнага пераследу 00:54 - хто дапамог мне выехаць з Беларусі 01:00 - годзе языком мянціць! 01:16 - я на плошчы Незалежнасці ў Кіеве 01:30 - штонядзелю ладзяцца мітынгі 02:00 - ідзём да алеі Нябеснай Сотні 02:52 - прыйшлі да мемарыяла Міхасю Жызнеўскаму 03:30 - трыпціх што складаецца з партрэтаў украінскіх пісьменнікаў, якія паказаны як удзельнікі Рэвалюцыі Годнасці 03:44 - самі графіці 03:57 - беларусы ў Кіеве паўсюль 04:12 - і яны досыць актыўныя 04:28 - дзень Незалежнасці Беларусі
Hide player controls
Hide resume playing