Святочны настрой, свежыя журавіны, цікавыя майстар-класы і, вядома, назіранні за жураўлямі - унікальнае экалагічнае свята прайшло ў Мёрскім (Міёрскім) раёне. - Сёлета шэрых жураўлёў можна было назіраць літаральна за кіламетр ад горада, - расказаў наш спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы. – Мы паспрабавалі гэтым разам выкарыстаць сістэму з планшэта, далучанага да падзорнай трубы: гэта дазволіла назіраць жураўлёў на вялікім экране планшэта. Свята адбылося ў межах праекта @Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. #ЕсдляБеларусі
Hide player controls
Hide resume playing