Германія — адна з нямногіх краін, якія не ўводзілі жорсткіх каранцінных мер: жыхары могуць выходзіць на шпацыр, не забываючы пра сацыяльную дыстанцыю. Наколькі лёгка было прыняць абмежаванні свабоднаму нямецкаму грамадству? Як адбываецца яго самаізаляцыя? Для музыкаў каранцін — магчымасць выдыхнуць ці фінансавыя страты? Пра гэта, а таксама пра адметнасць нядаўняга рэлізу гурта Kriwi “Kumački“ размаўляем са спявачкай і жыхаркай Берліна Веранікай Кругловай у 13:00.
Hide player controls
Hide resume playing