Бізнесовец Аляксандр Кныровіч адсядзеў за дачу хабару і ўхіленне ад выплаты падаткаў амаль 5 гадоў. У размове з аўтарамі праграмы “Шчыра кажучы“ Кныровіч прызнаў, што хабар даваў. Але не па ўласнай ініцыятыве. Па ягоных словах, такія ўмовы працы дыктавалі самі чыноўнікі. Якія пасады пасля вызвалення займаюць карупцыянеры? Супраць каго следчыя не могуць заводзіць крымінальных справаў? Пра што фігурант “цукровай справы“ Уладзімір Ціхіня мусіў дамовіцца са злодзеямі ў законе? Што адбылося, пасля таго, як дырэктар “Белкамунмашу“ Уладзімір Кароль з'ездзіў з Лукашэнкам у камандзіроўку? Глядзіце ў праграме ў праграме “Шчыра кажучы“ з Арынаю Маліноўскай. 00:00 Анонс праграмы 02:00 Беларусь на адным месцы з Кубай па ўзроўню карупцыі 02:54 Эканаміст Уладзімір Кавалкін тлумачыць, якую карупцыю ў Беларусі ўдалося перамагчы 04:04 “Цукровая“ справа: як былы кіраўнік ГУБАЗіКу Уладзімір Ціхіня пазбег адказнасці 04:47 Аляксандр Азараў: Ціхіня мусіў угаварыць злодзеяў у законе выступіць на баку
Hide player controls
Hide resume playing