Рост попыту спыняецца, інфляцыя адштурхнулася ад дна, рэальнае ўмацаванне рубля абмежавала канкурэнтаздольнасць беларускіх вытворцаў, а кан'юнктурны рост даходаў бюджэту вычарпаўся. Такія высновы можна зрабіць з чарговага агляду беларускай эканомікі, падрыхтаванага Цэнтрам эканамічных даследаванняў BEROC. Як новая “гонка за ростам“ можа вярнуць эканоміку Беларусі ў пачатак 2010-х з рызыкамі цэнавой і фінансавай стабільнасці, а падатковы манеўр ў Расіі можа перафарматаваць беларуска-расійскія адносіны? Раскажа старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.
Hide player controls
Hide resume playing