«Белыя росы» (руск.: Белые росы) — мастацкі фільм кінарэжысёра Ігара Дабралюбава. Вытворчасць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласць — 89 хвілін. Лірычная камедыя, якая ярка паказвае жыццё, радасці і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гадоў. Сюжэт: Усевалад Санаеў у ролі васьмідзесяцігадовага ветэрана працы і трох войнаў Фядоса Ходаса. Ён аўдавеў, у яго выраслі тры сыны. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але празмерна прадумлівы. Малодшы, Васіль (Мікалай Карачанцаў), дураслівы весялун і свавольнік, усё грае на гармоніку і гуляе. Сярэдні, Сашка (Міхаіл Какшонаў) вядзе вандроўнае жыццё, пятнаццаць гадоў не быў дома - зарабляе доўгі рубель на чужыне (на Курыльскіх астравах). За кожнага з іх перажывае стары, якога сусед Цімафей (Барыс Новікаў) кожную раніцу пытае, калі ён «паміраць» збіраецца. У галоўных ролях Усевалад Санаеў Мікалай Карачанцаў Міхаіл Какшэнаў Генадзь Гарбук Всеволод Санаев Николай Караченцов Михаил Кокшенов Геннадий Гарбук Борис Новиков Станислав Садальский
Hide player controls
Hide resume playing