Калона з тысячы мігрантаў неспадзявана з'явілася на мяжы Беларусі з Польшчай раніцай 8 лістапада. Уцекачы спрабавалі афіцыйна прайсці мяжу праз памежны пераход “Брузгі“, а пасля, ізноў жа афіцыйна, звярнуцца да польскіх памежнікаў у “Кузніцы“. Пра гэта гаворыцца ў групах у сацсетках, праз якія мігранты рыхтавалі сённяшнюю акцыю. Але беларускія сілавікі спярша выштурхалі із з дарогі да Брузгоў у лес. Дарога была ачэпленая. Пасля на памежны пераход прыбыло падмацаванне людзей у форме, падобных да формы ўнутраных войскаў — верагодна, на выпадак, калі мігранты ўсё ж вернуцца да першапачатковага плану. У выніку мігранты, якія хацелі прайсці мяжу афіцыйна, апынуліся ў лесе, як і іх нешчаслівыя папярэднікі. Яны прыйшлі да плота з калючым дротам на польска-беларускай мяжы, дзе іх сустрэлі польскія памежнікі. Нескладана здагадацца, што будзе далей: заціснутыя паміж беларускімі і польскімі сілавікамі, мігранты, сярод якіх ёсць жанчыны і дзеці, вымушаныя будуць мёрзнуць у лясах з бе
Hide player controls
Hide resume playing