Інавацыйныя распрацоўкі і сучасныя дасягненні ў лёгкай прамысловасці. На міжнародным сімпозіуме ў Віцебску вядучыя еўрапейскія кампаніі прадставілі свае ноу-хау ў тэкстыльнай вытворчасці. Сімпозіум стаў пляцоўкай і для наладжвання бізнес-кантактаў паміж вытворцамі і адкрытай лекцыяй для будучых спецыялістаў галіны. Лепшыя спецыялісты тэкстыльнай вытворчасці Бельгіі, Швейцарыі, Францыі і Італіі падзяліліся вопытам і навуковымі распрацоўкамі са студэнтамі і аспірантамі тэхналагічнага ўніверсітэта. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2016
Hide player controls
Hide resume playing