Myvideo

Guest

Login

Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам Я нарадзіся тут

Uploaded By: Myvideo
2 views
0
0 votes
0

Беларусы з розных гарадоў і краін разам у анлайне зайгралі і заспявалі песню «Я нарадзіўся тут» з аднайменнага супольнага музычнага праекта. Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна». Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі. Першымі музыкамі, з якімі апрабаваны такі фармат, сталі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі. У запісе песні «Я нарадзіўся тут» паўдзельнічалі Зміцер Вайцюшкевіч, выканаўца песні, і 50 беларусаў, якія жывуць у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Літве, Германіі, ЗША, Бразіліі ды іншых краінах свету. Прэм’ера песні прымеркаваная да 20-годдзя супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут», які быў запісаны і выдадзены ў 2000 годзе.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later