Recha распачало запіс альбому яшчэ ў 2019 годзе. Праз пандэмію, ды іншыя акалічнасці, мы толькі цяпер публікуем нашыя песні. Кампазіцыя Paciery гэта апісанне жыццёвых цяжкасцяў і выпрабаванняў, якія перавышаюць чалавечыя сілы. Аднак, нават у знявечаным стане, чалавек не губляе сваю свабодную душу і надзею на палёгку. Была і няма фартовая карта. Як дурань на верхняй паліцы плацкарту, Ад Мінск Пасажырскі - да станцыі Тартар. Даруйце, маці, тата. Учора на крылах, а сёння накрыла. Ваш сын у палоне ментальнай магілы. Такія, мае дарагія, навіны. Жыццё падкідае на вілы. На вілы, на верхняй паліцы плацкарту. З уласных ванітаў падняцца без шанцу. Канечны прыпынак – станцыя Тартар. Даруйце, маці, тата… Не нож з пісталетам, а пацеры, пацеры. Вяроўкай у прорву скідайце вы, дайце мне. Вежа Давіда,Божая Маці, Цягні мяне з гэтай гразі. Ад таго на нізкім старце, Што ў кішэні левы пашпарт. Pater noster, добры пастар, Пашпартны кантроль Пераняў ля брамы раю, Дакументы правярае, Адчуваю, не чакае Хлеб мяне і соль. А чакае пастарунак, замарожаны рахунак. Pater noster, паратунак папрасіць дазволь. Я вядома вінаваты – траблаў, касякоў багата. Мне не вырвацца з-за кратаў, пашпартны кантроль Пераняў ля брамы раю, дакументы правярае. Адчуваю, не чакае хлеб мяне і соль.
Hide player controls
Hide resume playing