Онлайн-часопіс “Имена” існуе з 2016 года. За гэты час нам сталі вядомыя як трагічныя, так і гераічныя гісторыі жыцця не аднаго дзясятка беларусаў. Але ў сваіх матэрыялах журналісты не толькі распавядалі пра людзей ды сацыяльныя праблемы, што існуюць ў Беларусі, але і прапаноўвалі розныя варыянты дапамогі людзям ці рашэння абазначаных праблем. Якім быў для “Имён” 2018 год? Ці ёсць адчуванне, што дапамагчы людзям атрымліваецца? Ці магчыма ў Беларусі не адзін год існаваць за кошт сабраных праз ахвяраванні грошы? Навошта “Имена” хочуць ператварыцца ў фонд? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць кіраўнік праекта “Имена” Кацярына Сінюк і каардынатар праектаў Кацярына Кіселёва. Слухайце размову з Кацярынай Сінюк і Кацярынай Кісялёвай у 15:05 пасля выпуску навін.
Hide player controls
Hide resume playing